У рэгіёне прапрацоўвалі крыніцы фінансавання для аднаўлення парка і возера ў Залессі, якія з’яўляюцца помнікамі гісторыка-культурнай спадчыны. Як заявіў старшыня, дасягнутая дамоўленасць з Банкам развіцця Беларусі аб фінансаванні часткі работ. Уладзімір Краўцоў даручыў у бліжэйшыя тэрміны прыступіць да будаўнічых прац. Першымі на прылеглай да сядзібы тэрыторыі з’явяцца меліяратары, гатовая неабходная для гэтага праектная дакументацыя. Чакаецца, што яны пачнуць працы па ачыстцы возера ўжо ў сакавіку ці красавіку.

Падрыхтаваныя дакументы для распрацоўкі поўнай праектнай дакументацыі па рэканструкцыі парка і возера. Навуковым кіраўніком з’яўляецца архітэктар Людміла Іванова — аўтар праекта рэстаўрацыі самой сядзібы.

Па словах начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама Таццяны Ражавай, вызначылі асноўныя кірункі рэканструкцыі. Акрамя меліярацыйных работ, ачысткі возера, плануюць адрамантаваць два гідратэхнічныя збудаванні. Рэстаўруюць у палацавым стылі металічны і бетонны масткі над дамбамі.

Ёсць ідэя па адраджэнні яшчэ аднаго страчанага моста да астраўка ў цэнтры возера. Гэты масток і дзве дамы, якія шпацыруюць па ім, намаляваныя на гравюры Леанарда Ходзькі 1822 года.

У Залессі хочуць адрадзіць і абодва паркі: англійскі пейзажны і рэгулярны французскі. У першым адновяць алею праз фруктовы сад, дарожкі, малыя архітэктурныя формы, лавы і масткі. Таксама разаб’юць кветнікі з хмызнякамі і кветкамі.

Міхаіл Клеафас любіў кветкі і, убачыўшы нейкую новую расліну падчас сваіх падарожжаў, прасіў садоўніка пасадзіць такую ж ва ўласным садзе.

Рэгулярны французскі парк быў кампазіцыйна непарыўна звязаны з палацам і знаходзіўся па дарозе да яго, ствараючы эфектную візуальную структуру. Такім ён паўстане перад наведвальнікамі зноў у форме прамавугольніка з геаметрычнымі ўзорамі з газонаў, кустоў і невысокіх дрэў.

Сядзіба ў Залессі належала Агінскім з ХVIII стагоддзя. Францішак Ксаверы Агінскі падарыў яе ў 1802 годзе пляменніку Міхалу Клеафасу. З новым гаспадаром маёнтак атрымаў і зусім новае знешняе аблічча. У сядзібе, пабудаванай па сваім гусце, кампазітар разам з жонкай і дзецьмі правёў самыя плённыя гады жыцця. Сядзіба Залессе адрэстаўраваная ў 2014 годзе. Музей-сядзіба стаў папулярным турыстычным аб’ектам.

 БелТА.