2 сакавіка клуб “Дыялог+” запрашае на кінапрагляд фестывалю беларускага кіно Bulbamovie.

На ўдзел у Bulbamovie-2016 падалі 64 заяўкі (год таму – 47), з якіх адабралі 24 фільмы конкурснай праграмы: 12 мастацкіх, 5 дакументальных, 7 анімацыйных.

Фільмы, якія мы будзем глядзець і абмяркоўваць

– Залатая бульба за лепшы мастацкі фільм “Душы мёртвыя” рэжысёр Віктар Красоўскі – пераможца Нацыянальнага конкурсу Мінскага МКФ “Лістапад” 2016

У адным буйным сучасным лагістычным цэнтры, дзе сярод супрацоўнікаў ёсць людзі з абмежаванымі магчымасцямі, разгортваецца супрацьстаянне паміж не надта папулярным дырэктарам-педантам і абаяльным і харызматычным ўласнікам. На самай справе гэта супрацьстаянне паміж маральнымі і матэрыяльнымі каштоўнасцямі.

– Залатая бульба за лепшы анімацыйны фільм, Узнагарода за лепшы гук ад гукарэжысера Яўгена Рагозіна  “Дзеці будучага спяць” рэжысёр Ілля Гапіенка

Гэта гiсторыя пра мicтычны мiр будучага, дзе кожны чалавек пагрузіўся ў сон, замяніўшы сябе робатам. Знайсці выйсце наканавана незвычайнаму робату, якi шукае адказы свае трывожныя сны.

– Спецыяльная ўзнагарода журы за мастацкі фільм “Дваццаць-шаснаццаць”,  рэжысёры Дзмітры Рачкоўскі і Андрэй Крывецкі

Чалавек застаўся адзін на Зямлі пасля гібелі цывілізацыі. Ён жыве ў доме, які пабудаваў сабе сам. Ён вядзе мерны, педантычны лад жыцця: кожны дзень устае па гадзінах, мыецца, снедае, піша лісты, адвозіць іх на ровары ў паштовую скрыню…

– Спецыяльная ўзнагарода журы за анімацыйны фільм “Ламбэрсэк і даярка”, рэжысёр Аляксандр Тадорскі

Кароткі мультфільм пра каханне і здраду на фоне палескіх краявідаў

– Прыз глядацкіх сімпатый Bulbamovie 2016 “Вянок” рэжысёр Павел Немядзведзь

Малады замежны блогер падчас свайго падарожжа па Беларусi блукае па балотце i раптам сустракае прыгожую дзяучыну, якая пускае па возеры купальскiя вянкi. Папрасiушы дапамогi, ён трапляе да яе хаты, дзе i знаёмiцца з маўклiвым мужыком, якога прымае за яе бацьку. Неўзабаве памiж юнакамі ўзнiкае каханне, што i прыводзе iх абодвух да трагедыi.

Фільмы-пераможцы і праект Bulbamovie прэзэнтуюць журы конкурсу і аўтары стужак.

Пасля прагляду – адкрытая дыскусыя і адказы на пытанні.

Сустрэча адбудзецца 2 сакавіка ў 19 гадзін  у малой зале Музычнага коледжа імя М.К. Агінскага, па адрасу Вялікі Гасцінец, 52.

Чакаем вас. Уваход вольны!

Даведка “РГ”

Bulbamovie штогадовы фестываль новага беларускага кіно, які ўзнік па ініцыятыве польскага журналіста і кінарэжысэра Януша Гаўрылюка пры падтрымцы групы польскіх і беларускіх кінарэжысэраў і кінакрытыкаў. Першапачаткова праходзіў у Варшаве (2011-2014), ад 2015 года паралельна ў Варшаве і Мінску. Фестываль стымулюе экранны пошук беларускіх аўтараў і пашырае міжнародныя кантакты кінематаграфістаў.