Журы прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча назвала сёлетні шорт-ліст.
У намінацыі “Проза” кандыдатамі на перамогу стаў маладзечанец Уладзімір Садоўскі з кнігай “1813” і аўтар кнігі “Сонечны чалавек”, ураджэнец Вілейкі Андрэй Дзічэнка.
Сёлета ў журы прэміі ўвайшлі: Павал Бераговіч, Анатоль Івашчанка, Віктар Казько, Наста Кудасава, Таццяна Нядбай, Міхась Скобла, Ціхан Чарнякевіч.
Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць чэк ад Фонду “Вяртанне” на суму, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка. Таксама журы можа прыняць рашэнне пра ўручэнне заахвочвальных прызоў.
Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў.