– Месцамі пройдзе дождж, а тэмпература будзе цалкам адпавядаць канцу сакавіка – пачатку красавіка, так што сустрэча каляндарнай зімы з вясной будзе цёплай, распавяла сіноптык.

Больш за тое, сайт gismeteo.by зрабіў прагноз надвор’я на месяц. Згодна з ім у канцы сакавіка ў Мінску пацяплее да +18, а 28 сакавіка будзе +21.

1 сакавіка пад уплывам атмасферных франтоў ноччу ў паўночна-ўсходніх і паўднёва-заходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца.

У чацвер, 2 сакавіка, ноччу ў цэнтральных і ўсходніх раёнах, днём па захадзе і ўсходзе краіны – кароткачасовыя дажджы.

У пятніцу чарговая сістэма атмасферных франтоў выкліча на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег і дождж. Чакаюцца слабыя туман і галалёд, ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. У асобных раёнах магчымы парывісты вецер.

У выходныя дні чакаецца па-вясноваму цёплае надвор’е.

У суботу, 4 сакавіка, пераважна па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі. Ноччу і раніцай чакаюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. 

У нядзелю будзе пераважна без ападкаў, толькі ў заходніх раёнах краіны магчымы кароткачасовы дождж. Ноччу і раніцай – слабы туман.

Дзень

Тэмпература паветра днём

Тэмпература паветра ноччу

1 сакавіка

ад +5 да +12

ад +1 да +7

2 сакавіка

ад +3 да +9

ад -1 да +5

3 сакавіка

ад +1 да +8

ад -2 да +4

4 сакавіка

ад +4 да +10, па паўднёвым захадзе – да +12

ад -3 да +3

5 сакавіка

ад +5 да +11, па паўднёвым захадзе – да +14

ад 0 да +5