43-гадовы мужчына жыў у Смалявіцкім раёне, а краў з лецішчаў у Маладзечанскім, расказаў старшы следчы маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч.

Супрацоўнікі маладзечанскай міліцыі затрымалі злодзея.

Па словах старшага следчага, мужчына нарадзіўся і жыў у Смалявіцкім раёне. У студзені-лютым 2017 года ён краў з лецішчаў у вёсках Радашкавіцкага і Алёхнавіцкага сельсаветаў.

Выносіў усё, што мог: ад электраінструментаў да прадуктаў харчавання.

Цяпер яго абвінавачваюць у крадзяжы з трох лецішчаў. Праводзяць праверку і па іншых крадзяжах. Мяркуюць, абкрадзеных дамоў было больш.