28 лютага ордэнам Маці ўзнагародзілі жанчын, якія нарадзілі і выхоўваюць пяць і больш дзяцей.
Сярод ўзнагароджаных ёсць жанчыны з нашага рэгіёна.
Гэта Галіна Ігнатовіч – жывёлавод малочнатаварнай фермы “Дравянікі” і Алена Садоўская – брыгадзір сельскагаспадарчага ўчастка СВК “Варняны”. Абедзве жанчыны з Астравеччыны.
Марыя Вішнеўская – хатняя гаспадыня з Ракава Валожынскага раёна. Выхавальніца Таццяна Пакладок і гаспадыні Святлана Крэнць і Таццяна Ярмошка з Маладзечна.
З Мядзела ўзнагародзілі супрацоўніц Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ірыну Хацяновіч і Таццяну Куковіч.