Ад 1 сакавіка забаранілі выходзіць на лёд на вадаёмах у Мінскай вобласці.

Начальнік мядзельскай выратавальнай станцыі Дзміры Мялешка распавёў, што на азёрах Мядзельшчыны лёд яшчэ моцны – 30-40 сантыметраў. Аднак на рэках і канавах пакрыццё ўжо тонкае.

На Вілейскім вадасховішчы лёд таксама яшчэ моцны. Але ля берагоў пачынае раставаць.

У вілейскай выратавальнай станцыі расказалі, што ў пятніцу і надыходзячыя выхадныя іх супрацоўнікі разам з МНС і РАУС правядуць рэйды на вадаёмах Вілейшчыны.

Рыбакоў-парушальнікаў чакае штраф.