На кірмашы вакансій у Вілейцы беспрацоўным судзімым прапанавалі спіс магчымых месцаў працы. Аднак ні адно з іх людзям не падышло.

У прафілактычнай акцыі “Кірмаш вакансій” удзельнічалі прадстаўнікі райвыканкама, Цэнтра занятасці, пракуратуры, бальніцы, Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Для 13 жыхароў Вілейшчыны, якія маюць судзімасць і не працуюць, прапанавалі спіс вакансій.

Аднак для таго, каб працаваць на прапанаваных месцах, патрэбная адпаведная кваліфікацыя. А такой у судзімых беспрацоўных не было. Працоўных месцаў, дзе кваліфікацыі не трэба, не прапанавалі.

Каб набыць пэўную спецыяльнасць, людзям прапанавалі навучанне і перанавучанне.