За 30 год – амаль дзве тысячы вернутых з нябыту імёнаў. Гэта мала, упэўненая кіраўнік клуба “Пошук”, настаўніца маладзечанскай школы №5 Лідзя Князева.
Мала таму, што ў часы Вялікай Айчыннай вайны ў “Шталагу-342” у Маладзечне загінула 33 тысячы чалавек.
І ўсё ж у 30-гадовы юбілей “Пошук” мог пахваліцца сваімі вынікамі.
– Лёгка не было ніколі, – прыгадала кіраўнік клуба Лідзія Князева. – У 1987 годзе знайшлі адно імя. У 1988 – два. А пасля некалькі год ні аднаго імя не знайшлі.
На плакаце – здымкі загінулых у шталагу, якія даслалі іх сваякі.
На сустрэчу запрасілі былых “пошукаўцаў”. Адна з самых першых членаў клуба, выпускніца 1990 года Наталля Івашкевіч, прыгадала, як з аднакласнікамі яны шукалі медальёны і асабістыя рэчы вязняў шталагу на тэрыторыях станказавода і вайсковай часці ў Маладзечне. Асабліва кранальна было, калі сваякі загінулых прыязджалі ў горад і дзякавалі школьнікам.
Адказная праца рэгістратараў. Фота Аксаны Ярашонак.
Прафесар, доктар-момолаг, выпускнік пятай школы Леанід Путырскі перакананы, што з “пошукаўцаў” не вырастуць абыякавыя людзі. Роднай школе ён падарыў уласныя кнігі паэзіі.
Школьны клуб дзяўчаты віншуюць песняй.
Дырэктар школы Яўген Макарэвіч і яго намеснік Алена Парахня падарылі клубу 200 канвертаў. Бо гэта, па іх словах, якраз тое, чаго заўсёды так не хапае Лідзіі Князевай і яе навучэнцам для працы.
Дырэктар Яўген Макарэвіч: Пошук – гэта стрыжань нашай школы.
Яўген Макарэвіч віншуе Лідзію Князеву. Фота Аксаны Ярашонак.
Падзяка Лідзіі Князевай ад аддзела адукацыі.
І такая ж падзяка Алене Парахні.
Леанід Путырскі: Тут не прымушаюць да патрыятызму!
Доктар, прафесар і паэт дорыць кнігі роднай школе.
Падзяка ад маладзечанскага ваенкамата.
Наталля Івашкевіч пачынала займацца пошукавай дзейнасцю ў 1987 годзе.
Шчырыя словы ад былых пошукаўцаў.
Песню ваенных гадоў праспявала Юлія Дземідовіч. Фота Аксаны Ярашонак.