Вы ведаеце для чаго патрэбная пакетніца? А жалезныя кветкі бачылі? Калі не, то абавязкова наведайце выставу “Рукатворныя цуды” ў смаргонскім музеі, якая будзе працаваць да 3 красавіка.
Не выставе – вырабы рамеснікаў Смаргоншчыны з лазы, дрэва, гліны, тканіны, металу, ільну. Майстры Сяргей Барташэвіч, Тамара Кажан, Святлана Шульга, Ірына Маеўская, Людміла Канаплёва, Сяргей Бандарэнка, Анатоль Вяршковіч і іншыя прадставілі на выставе ўласныя працы.
На адкрыцці Сяргей Барташэвіч і Людміла Канаплёва правялі майстар-класы для наведвальнікаў. Сяргей вучыў плесці кошык, а Людміла – рабіць ляльку-мотанку з ільну.
Вырабы з лазы.
Ізноў лаза.
Кош і куфар. Фота Аксаны Ярашонак.
Працы Анатоля Вяршковіча.
Для прац Сяргея Бандарэнкі выдзелілі вялікі кут.
Практычнае ўпрыгажэнне для кухні ад Людмілы Канаплёвай.
Творы Людмілы Канаплёвай.
Вольга вучыць карыстацца пакетніцай.
Лялька-сплюшка.
Больш інфармацыі пра выставу чытайце ў наступным нумары “РГ”.