«Рэгіянальная газета» пісала, што сярод абаронцаў Курапатаў былі актывісты з Вілейкі Максім Ціханаў, Аляксей Сюдак і Аляксей Пасынкаў.

Афіцыйнага рашэння Мінгарвыканкама па аб’екце пакуль няма, таму абаронцы абяцаюць вярнуцца, калі на пляцоўцы зноў з’явяцца тэхніка і рабочыя.

Актывісты вывезлі ўсе палаткі, драўляныя насцілы, падмялі тэрыторыю, дзе быў лагер. Не здымаць вырашылі толькі плакаты ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, якія вісяць на плоце вакол будоўлі.

Апошнія 15 дзён каля будоўлі кругласутачна дзяжурылі абаронцы Курапатаў. Іх падтрымлівалі і мясцовыя жыхары — яны сабралі больш за тысячу подпісаў супраць узвядзення ў іх мікрараёне новага бізнес-цэнтра.