Мерапрыемства пройдзе ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Вязынцы 26 сакавіка. Пачатак а 13-й гадзіне.

Традыцыйна ўдзельнікаў чакаюць гукальныя песні, веснавыя карагоды, гульні і забавы, традыцыйная музыка і танцы, кірмаш. Будзе працаваць кухня, дзе можна будзе падмацавацца блінцамі, гарбатай і іншым прысмакамі.

– Сёлета мы плануем зрабіць фотазону на птушыную тэматыку, – расказвае арганізатар свята Ганна Сілівончык. – Упершыню ў свяце прыме ўдзел Сямейная студыя Наталлі Сухой, якая зладзіць выступленне са свісцёлкамі, правядзе майстар-клас. Мяркуем, што будуць гурты “Горынь”, “Мярэжа”, “Дайнава”, “Варган”, клуб традыцыйнага танца “Сіта”.

Захапіце народныя строі і станоўчы настрой. Станавіцеся не гледачамі, а ўдзельнікамі. Толькі так можна адчуць і зразумець традыцыі, заклікаюць арганізатары.

За падрабязнасцямі сачыце на сайце Студэнцкага этнаграфічнага таварыства.

 

Фота Настассі Роўды.

Фота Настассі Роўды.

Фота Настассі Роўды.

Фота Настассі Роўды.

Фота Настассі Роўды.

Фота Настассі Роўды.

Фота Настассі Роўды.

Фота Настассі Роўды.

Фота Настассі Роўды.

Фота Настассі Роўды.

Фота Настассі Роўды.

Фота Настассі Роўды.

Фота Настассі Роўды.

Фота Настассі Роўды.

Фота Настассі Роўды.

Фота Настассі Роўды.

Фота Настассі Роўды.

Фота Настассі Роўды.

Фота Настассі Роўды.

Фота Настассі Роўды.

Фота Настассі Роўды.

Фота Настассі Роўды.