Другі фестываль зладзяць у Вілейцы 1-2 ліпеня. Яго прысвяцяць грамадзянскай вайне 1432-1438 гадоў паміж двума князямі.

Арганізатары распавялі, што на фестывалі правядуць шмат відовішчных выступленняў рыцараў. Запросяць этнічныя і фальклорныя калектывы, зладзяць майстар-класы па танцах і старажытных рамёствах.

Сёлета тэмай свята будзе грамадзянская вайна 1432-1438 гадоў. Яна адбывалася ў Вялікім княстве Літоўскім паміж князямі Свідрыгайлам Альгердавічам і Жыгімонтам Кейстутавічам.

Праграму фестывалю яшчэ дапаўняюць, але пляцоўкі, калектывы і рыцарскія клубы ўжо вызначылі.

На фестывалі зробяць экспазіцыю даспехаў і зброі і сярэднявечных прадметаў побыту.