Канешне, даждлівае і ветранае надвор’е сапсавала крыху гандаль.

Аднак вясёлыя прадавачкі прызнаюцца, што мужчыны сёння купляюць актыўна – на носе карпаратывы.

Так і момант, калі рабіліся фоткі, супрацоўнікі адной з вілейскай фірм куплялі букеты сваім калегам-жанчынам.

– Жонкам пакуль ранавата, прыйдзем з раніцы 8 сакавіка, – смяюцца віляйчане.

Купляюць кветкі цёмна-бардовага колеру.

Прадавачкі прызнаюцца, што пакуль самыя папулярныя белыя і фіялетавыя кветкі.

Аднак выбраць можна на любы густ: аранжавыя, чырвоныя, жоўтыя, пярэстыя, ружовыя.

Каштуе адна кветка 2 рублі.

– Оптам танней, – смяюцца пакупнікі. – Давайце не будем гандлявацца, нам жа яшчэ ісці вершыкі віншавальныя вучыць.