А самая папулярная жаночая прафесія – настаўнік. На пачатак 2016/2017 навучальнага года 86% педагогаў у школах склалі жанчыны.

Сярод выкладчыкаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, таксама пераважаюць жанчыны. Іх 77% ад агульнай колькасці выкладчыкаў.

У ВНУ на выкладчыцкай рабоце працуюць каля 12 тысяч жанчын. Гэта 55%. Сярод іх 278 дактароў навук, больш за чатыры тысячы кандыдатаў навук, 237 прафесараў і звыш трох дацэнтаў.

У Беларусі жанчынам гарантуюць прадастаўленне роўных з мужчынамі магчымасцей у атрыманні адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі, бесперапыннай адукацыі і самаадукацыі. Узровень адукацыі беларускіх жанчын больш высокі, чым мужчын.

Сярод працуючых жанчын 64% маюць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю, у той час як аналагічны паказчык сярод мужчын ніжэйшы – 44,7%. На пачатак 2016/2017 навучальнага года колькасць навучэнцаў жанчын склала 744,9 тысячы.

БелТА.