Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак, перадае карэспандэнт БелТА.

Задача сацыяльнага адпачынку пры нараджэнні дзіцяці – даць бацьку заканадаўча усталяванае права пасля нараджэння дзіцяці ажыццяўляць догляд за ім разам з маці. Над парадкам і ўмовамі прадастаўлення такога адпачынку будуць працаваць, падкрэсліў намеснік міністра. Плануюць адпаведна змяніць Працоўны кодэкс.

– Цяпер пытанне аб прадастаўленні сацыяльнага адпачынку бацьку вырашае наймальнік, – растлумачыў Аляксандр Румак. – А гэта ж павінна вырашаць сама сям’я, у якой з’явілася дзіця.

Падпраграмай “Сям’я і дзяцінства” Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” на 2016-2020 гады прадугледжана ў 2017 годзе годзе выпрацаваць падыходы па абавязковым адпачынку бацьку. А нарматыўна іх замацуюць пасля абмеркавання з усімі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі, грамадскімі арганізацыямі, наймальнікамі, прафсаюзамі.

Як паказвае міжнародны досвед, у асноўным кароткачасовы адпачынак для працуючага бацькі (ад некалькіх дзён да двух тыдняў) прадастаўляюць мужчынам ў першыя тыдні пасля нараджэння дзіцяці. На перыяд знаходжання ў адпачынку за бацькам захоўваецца працоўнае месца.

У цяперашні час заканадаўча яго ўвялі больш за 25 краін у свеце. У Еўропе – гэта Бельгія, Балгарыя, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Грэцыя, Венгрыя, Італія, Літва, Латвія, Мальта, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Румынія, Славенія, Іспанія, Швецыя, Вялікабрытанія. У свеце – Аўстралія, Чылі, Мексіка, Новая Зеландыя.

Першы намеснік старшыні арганізацыі “Беларускі саюз жанчын”, рэктар Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі” кандыдат педагагічных навук Святлана Сітнікава нагадала аб ініцыятыве Саюза жанчын усталяваць у Беларусі Дзень бацькі.