Кемлівыя прадпрымальнікі па ўсім свеце ўжо знайшлі, як выкарыстаць сабе на карысць любоў некаторых прадстаўніц жаночага полу да фатаграфавання з кветкамі: за грошы яны прывозяць дзяўчыне, напрыклад, 101 ружу на 10 хвілін, даюць магчымасць зрабіць з імі фотаздымак і спяшаюцца да наступных кліентак.

Асаблівай папулярнасцю паслуга карыстаецца напярэдадні святаў накшталт 8 сакавіка. Калі ўся стужка інстаграма мільгае шчаслівымі сяброўкамі, якія трымаюць у руках прыгожыя кветкі, не хочацца заставацца белай варонай.

Шмат такіх прапаноў ужо ёсць у Расіі. Беларускія службы дастаўкі кветак пакуль што на просьбу прывезці букет на 10 хвілін адказвалі, што “гэта нейкае кашчунства” ці “кветкі ж страцяць свой першапачатковы выгляд”.

Мабыць, пакуль ніхто яшчэ не паспеў падлічыць магчымую выгаду ад гэтай справы.