Міліцыя шукае дзяўчат, якія былі побач. Па кадрах відайць, што дзве дзяўчыны зайшлі на дыскатэку за гадзіну да трагедыі.

Знятая таксама бойка на вуліцы. Удзельнікі пасля прыйшлі ў фае.

Там і нанеслі смяротны ўдар. Гэты момант у аб’ектыў камер не трапіў.

Увесь гэты час побач знаходзіліся дзве дзяўчыны, якія могуць валодаць каштоўнай інфармацыяй аб тым, што адбылося. Просім іх пры першай магчымасці прыйсці ў міліцыю ці патэлефанаваць па тэлефонах 8 (029) 780-90-80 ці 102.

На вуліцы каля гандлёвага каледжа, дзе і праходзіла мерапрыемства, у дзвюх кампаній на глебе алкагольнага ап’янення ўзнік канфлікт. Бойку паспяхова разнялі ахоўнікі. Пазней сварка працягнулася ўжо ў фае будынка, аднак была яна славеснай. І ў той момант, калі ніхто з удзельнікаў не чакаў, што пачнецца бойка, 34-гадовы мужчына наносіць моцны ўдар кулаком у галаву іншаму, ад якога той падае на падлогу.

У выніку падзення і ўдару аб бетон 46-гадовы мужчына цягам 10 хвілін сканаў.

Для ўстанаўлення поўнай карціны таго, што адбылося, просім сведак інцыдэнту звярнуцца ў міліцыю. Цяпер мужчына, які нанёс фатальны ўдар, затрыманы, у дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле “Наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі да смерці”.