Інспектары Маладзечанскай ДАІ Ілля Кулеш і Сяргей Сяськоў 8 сакавіка ўзброіліся не толькі звыклымі жэзламі, але і букетамі цюльпанаў, каб павіншаваць жанчын-кіроўцаў са святам.
Інспектары прызналіся, што яны ўпершыню віншуюць такім чынам кіроўцаў.
А самі прыгажуні за рулём сёння квітнелі і ўсміхаліся.
Сяргей Сяськоў падрыхтаваў для кіроўцаў не толькі кветкі, але і словы віншавання.
Ірына ехала віншаваць сябровак са святам. І прызнаецца, што вельмі нечакана, што павіншавалі яе.
У Ганны стаж кіроўцы 35 гадоў. Яна сказала, што таго, што спынілі інспектары, не спужалася, бо дысцыплінаваныя кіроўца. За 35 гадоў у Ганны не было ні аднаго парушэння.
Інспектары дзяліліся ўражаннямі, што ім самім вельмі прыемна дарыць радасць. І на дробныя парушэнні жанчын-кіроўцаў сёння нават закрывалі вочы.
Аднак сёння адна дзяўчына за рулём уехала ў бампер патрульнай машыны. Зрэшты, гэта зусім другая гісторыя.