У асноўным беларускі жывуць у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу. Іх сярэдні ўзрост 42,5 года.

Жанчыны ў нашай краіне больш адукаваныя за мужчын. Статыстыка паведамляе: сярод працуючых прадстаўніц слабага полу 64% маюць вышэйшую або сярэдне-спецыяльную адукацыю. У мужчын аналагічны паказчык – 44,7%.

У асноўным беларускі занятыя ў сферы паслуг – 73,4%. Пераважна жаночымі сталі “ахова здароўя і сацыяльныя паслугі”, “адукацыя”, “паслугі па часовым пражыванні і харчаванні”, “фінансавая і страхавая дзейнасць”.

Аднак праца працай, але і пра асабістае жыццё ніхто не забывае. Так, у 2016-м жонкамі сталі 64,5 тысячы беларусак, больш 45,1 тысячы з іх стварылі сем’і ўпершыню.

Як і ў многіх еўрапейскіх краінах, нявесты ў нас становяцца старэйшымі. За апошнія 11 гадоў дзяўчыны, якія ўпершыню выйшлі замуж, пасталелі прыкладна на два гады.

Калі ў 2005 годзе сярэдні ўзрост нявест быў 23,5 года, то ў 2016 годзе – ужо 25,6 года. Цікава, што больш за тысячу жанчын адважыліся выйсці замуж у 60 гадоў і нават старэй.

Пасталелі і мамы: сярэдні ўзрост жанчын пры нараджэнні першага дзіцяці ў 2016-м – 26,3 года. Яшчэ шэсць гадоў таму гэтая лічба была 24,9 года.

Пры гэтым маці ў мінулым годзе сталі 117,8 тысячы жанчын. Больш за палову з іх сталі мамамі ў другі, трэці, чацвёрты і больш разоў.

Паводле tut.by.