Напярэдадні жаночага свята ў Гродзенскім аблвыканкаме ўзнагародзілі 25 жыхарак Гродзеншчыны, якія дасягнулі поспехаў у прафесіі.
Сярод іх жыхаркі Ашмянаў, Смаргоні і Астраўца.
Алена Апанель працуе намеснікам дырэктара ў ашмянскай сярэдняй школе №2. Людміла Хлябовіч таксама паспяхова працуе ў адукацыі. Яна – намеснік дырэктара ў смаргонскай гімназіі.
Жыхарка Астраўца Людміла Шлыковіч – доктар-неўролаг цэнтральнай раённай бальніцы.
Усе жанчыны атрымалі кветкі і падарункі.
Фота grodnonews.by.
Віншаванні. Фота grodnonews.by.
Віншаванні ад мужчын. Фота grodnonews.by.
І ад дзяцей. Фота grodnonews.by.