13 сакавіка ўраджэнцы Вілейшчыны паэт Уладзімір Папковіч і журналіст, укладальнік штогадовіка “Вілейскі павет” Сяргей Макарэвіч выступяць у абласной бібліятэцы Віцебска.

Ураджэнец вёскі Дварэц Хаценчыцкага сельсавета Уладзімір Папковіч перадась віцебскай бібліятэцы частку свайго прыватнага “кніжнага фонду”, у тым ліку зборы твораў беларускіх класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Івана Мележа, Петруся Броўкі.

Журналіст Сяргей Макарэвіч прэзентуе першы, другі і трэці выпускі штогадовіка “Вілейскі павет”.

Па словах Уладзіміра Папковіча, на іпрэзе будуць успаміны, пытанні, адказы, вершы.