– У канцы працоўнага тыдня пасля досыць спакойнага надвор’я ў сераду і чацвер зноў быў дождж у многіх раёнах краіны. Тэмпературны фон значна перавышае кліматычную норму, а ўдзень 9 сакавіка на асобных станцыях перавышаны рэкорд максімальнай тэмпературы для гэтага дня, – сказала намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў.

У суботу, 11 сакавіка, тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам вільготнай няўстойлівай паветранай масы, а па паўднёвым усходзе яшчэ будзе адбівацца ўплыў атмасфернага фронту. Пераважна тут прагназуюць дажджы, магчымы мокры снег. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 1 да плюс 4, днём прагназуецца 2-8 градусаў цяпла.

Няўстойлівы характар надвор’я захаваецца і ў нядзелю, 12 сакавіка. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай магчымы слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 2 да плюс 5.

У пачатку наступнага тыдня з ростам атмасфернага ціску надвор’е будзе паляпшацца. У панядзелак, 13 сакавіка, ноччу ў асноўным па захадзе, днём таксама ў заходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай па паўднёвым захадзе магчымы слабы туман, па паўночным захадзе чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 2 да плюс 4. Днём прагназуецца 3-9 градусаў цяпла.

У аўторак, 14 сакавіка, будзе пераважна без ападкаў. Чакаецца слабы туман, ноччу і раніцай – слабы галалёд, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 4 да плюс 2, днём — 2-7 градусаў цяпла.