Дэпутат, сябра АГП Ганна Канапацкая прыехала са зламанай нагой да Маладзечанскага РУУС, дзе знаходзяцца лідар АГП Анатоль Лябедзька, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, лідар руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч і актывіст БХД Вольга Кавалькова, затрыманыя пасля акцыі пратэсту ў Маладзечне, якая адбылася 10 сакавіка.

Дэпутату ўдалося прайсці ў будынак мясцовага РУУС і пагаварыць з міліцэйскімі начальнікамі.

“Абуральнае затрыманне людзьмі ў цывільным лідараў беларускай апазіцыі ў Маладзечне. Яшчэ больш абуральныя паводзіны работнікаў МУС”, — выказалася Канапацкая на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Яна патрабуе, каб затрыманых вызвалілі, паколькі на іх былі складзеныя пратаколы, і патрэбы ў іх знаходжанні ў пастарунку цяпер няма.

 

Фота з фэйсбука Дзяніса Садоўскага.

Фота з фэйсбука Дзяніса Садоўскага.

Паводле “Нашай Нівы”.