15 сакавіка на Вілейшчыне правядуць Дзень дэпутата. Тэма “Праца з насельніцтвам па добраўпарадкаванні тэрыторый, прылеглых да дома”.

Грамадзян прыме дэпутат па Лаўрыновічскай выбарчай акрузе Андрэй Дударчык.

Сустрэцца з дэпутатам віляйчане змогуць у выставачнай зале Вілейскага краязнаўчага музея ад 16:00 да 18:00.

Адрас: Плошча Свабода, 1.

Шкада, што актыўнасць грамадзян на такіх сустрэчах вельмі нізкая, падзялілася старшыня вілейскага Савета дэпутатаў Наталля Радзевіч.

Па яе словах, звычайна прыходзяць два-тры чалавекі.