21 сакавіка а 17-ай гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”, якая месціцца ў Палацы Рэспублікі, адбудзецца прэзентацыя выдання  “Міхал Клеафас Агінскі. Бацькоўскія парады. Чатыры лісты аб выхаванні”. 

Складальнікі кнігі  – дырэктар Рэтаўскага музея гісторыі культуры Агінскіх Вітас Руткаускас і загадчык аддзела гісторыі Вялікага Княства Літоўскага Інстытута гісторыі Літвы Рамуне Шмігельскітэ-Стукене.

У межах прэзентацыі адбудзецца канцэрт выкладчыкаў і студэнтаў Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага.

Імпрэзу падрыхтавалі Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Дабрачынны фонд “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага” з нагоды 5-годдзя дзейнасці фонду.

Дабрачынны фонд “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага” створаны ў 2012 годзе з мэтай аднаўлення, захавання і рэпрэзентацыі гісторыка-культурнай спадчыны роду Агінскіх.

Сярод праектаў фонду – аднаўленне рэштак касцёла Узнясення Дзевы Марыі і Святога Роха XV стагоддзя і добраўпарадкаванне склепа-пахавальні роду Ходзькаў-Дэдэркаў у вёсцы Аборак Маладзечанскага раёну, правядзенне Міжнароднай навукова-практычнай конферэнцыі “Культурная спадчына роду Агінскіх і яе значэнне для сучаснага развіцця грамадства”, пастаноўка оперы Алега Залётнева “Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт”, арганізацыя Міжнароднай гастрольна-канцэртнай праграмы “Музыка роду Агінскіх” (Беларусь – Літва – Расія), правядзенне Рэспубліканскага мастацкага пленэру да 250-годдзя кампазітара і іншыя.  

         За перыяд свайго існавання фонд наладзіў добрыя сяброўскія стасункі з арганізацыямі шэрагу краін свету, сярод якіх – Рэтаўскі музей гісторыі культуры Агінскіх і Інстытут гісторыі Літвы.

         На імпрэзу запрошаны прадстаўнікі ўстаноў культуры, адукацыі і навукі, грамадскіх арганізацый, прадпрымальніцкіх структур, сродкаў масавай інфармацыі.

Кантактныя асобы:

Павел Сапоцька – дырэктар мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”

(+375 29 853-75-98); Алеся Каролік – дырэктар Дабрачыннага фонду “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага” (+375 33 313-38-65)

Адрас мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”:  Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі). Тэлефон: +375 17 327-26-12.