18 сакавіка а 16 гадзіне ў выставачнай зале імя Нікадзіма Сілівановіча краязнаўчага музея правядуць творчую сустрэчу з паэтам, бардам, удзельнікам народнага калектыву “Элегія” Уладзімірам Цануніным

У праграме – прэзентацыя новай кнігі “Люстэрка”, лепшыя вершы і песні аўтара.

Мерапрыемства адбудзецца па адрасе: Вілейка, пл. Свабоды, 1. Тэлефон 8(01771) 5-41-47.

Пра гэта распавёў навуковы кіраўнік музея Віктар Тонкавіч.