Эпідэміі грыпу ў Беларусі не было з 2010 года, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі дацэнт кафедры тэрапіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, кандыдат медыцынскіх навук Сяргей Пятроў, перадае БЕЛТА.

– Пачынаючы з 2010 года, калі нашу краіну закранула пандэмія грыпу канца 2009 – пачатку 2010 года, эпідэміі грыпу ў нас не было, – сказаў ён. – Шмат у чым гэта звязана з тым, што людзі не толькі ў Беларусі, але і ў суседніх краінах пачалі актыўна прышчапляцца. І вось гэты калектыўны імунітэт, створаны за некалькі гадоў, спрацоўвае.

Па словах навукоўца, сезон рэспіраторных захворванняў і грыпу ў цяперашні час працягваецца, у краіне зафіксаваныя адзінкавыя выпадкі грыпу, у тым ліку цяжка працякаючыя. У сувязі з гэтым Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі рэкамендуе дактарам не губляць насцярожанасці ў плане дыягностыкі і лячэння гэтых адзінкавых выпадкаў.

Сяргей Пятроў звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць вакцынацыі супраць грыпу.

– Калі казаць пра прафілактыку сезонных захворванняў, то актыўна прышчапляцца неабходна з пачатку кастрычніка, – сказаў ён. Што тычыцца звычайных рэспіраторных захворванняў, то, як правіла, іх пік заканчваецца да канца красавіка.