Але што браць з сабой? Для пачатку патрэбен чамадан з вялікай кучай убораў на 7 дзён, потым мне трэба ўзяць відэлец, лыжку i рондаль… Не, не, не. Паеду ўлегцы ды буду, як Рабінзон Круза.
Трэба скласці спіс спраў! Так, у першую чаргу я буду бегаць па пяску і гучна крычаць ад радасці, але стоп, гэта няправільна, я павінна паклапаціцца пра свой камфорт.
Пабудую сабе будан з гамаком на дрэве. А ўжо потым можна і пагуляць па выспе. Ой, трэба ежу будзе шукаць, адразу буду зрываць шмат какосаў і бананаў, каб потым нічога не рабіць.
Ну, усё, самае складанае ззаду, месца для начлегу ёсць, ежа і вада таксама ёсць. Зараз дакладна буду адпачываць.
І вось, ляжу я ўжо на пяску, у паветры марскі брыз, але жывот мой какосамі і бананамі не падманеш. Ух, як бы я хацела дзеруны, але пайду лавіць рыбу. Усё, вячэра на стале. Неяк складана мне на востраве, трэба ўвесь час нешта рабіць. Не хачу! Я на дыеце.
Плюс адзін да спісу спраў – трэба загарэць, каб усе сяброўкі мне зайздросцілі. І так я правяду ўвесь тыдзень, буду адпачываць душой і марыць пра любімую беларускую бульбу.
(P.S. Спадзяюся, што мяне ніхто не з’есць.)
Здаецца, усё, так я і правяла б свой адпачынак на бязлюдным востраве, а пакуль пайду збіраць падручнікі ў школу, заўтра ж панядзелак. Але пра свой жаданы адпачынак я не забуду ніколі.