Ой, а дзе гэта я. На нейкім пляжы… Навокал пальмы, пясок, вада. Цуд нейкі. Трэба прайсціяся, агледзіцца. Так-так, месца незнаёмае, і ні жывой душы. Здаецца, я на нейкім бязлюдным востраве. Вось класна! Зараз агледжуся, пагуляю і раскажу пра ўсё сябрам. Абзайздросцяцца!

Чаго тут толькі няма! Вунь папугаі! Вунь малпачкі! Пальмы! Ліяны! Цёплая вада! Камяні, ракушкі. Можна паплёскацца. Здорава!

Прытаміўшыся ад усяго гэтага, я прылёг на цёплы пясок і адчуў голад. І тут успомніў, што ў кішэні завалялася некалькі цукерак і пячэнек. З вялікім смакам я іх з’еў і заснуў. А прачнуўся зноў на востраве. О, мяне чакае яшчэ адзін дзеньпрыгод. Я пакатаўся на ліянах, паплаваў у акіяне, і зноў захацеў есці.

Толькі што? Успомніў кнігу, якую падарылі на Новы год “Энцыклапедыя для хлопчыкаў% Выжыванне ў экстрымальных умовах”. Так вось тут бы яна мне спатрэбілася, але ж я яе наваті не чытаў. На маё шчасце, мне трапіліся какосавыя пальмы, пад якімі былі яшчэ цэлыя плады. Вось да вечара я патраціў свой час, іх разбіваючы. І толькі на закаце мне ўдалося папіць какосавага малачка і з’есці мякаці.

Стаміўшыся, я зноў хутка заснуў. Падняўся на востраве. Так прайшло яшчэ некалькі дзён.

Гэтыя прыгоды мне парадкам надакучылі. Я ўжо не марыў аб тым, як буду ўсё расказваць сябрам. Мне ўжо мроіўся пах маміных сырнікаў, смех малодшай сястры.

Хацелася нарэшце пачаць чытаць падораную кнігу. Эх, як жа сумна аднаму. Я заплюшчыў вочы, каб заснуць. А расплюшчыў іх дома… Дома! Ура! Я дорма! Мама гатуе на кухні сырнікі. Разам з ёй на сваім крэсле грымела цацкаміГанначка. Пайду павітаюся з імі і раскажу пра свае прыгоды.