Навучальны год для старшакласнікаў плануецца зрабіць карацейшым, паведаміў БелТА першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш, прадстаўляючы дэпутацкаму корпусу новую рэдакцыю Кодэкса аб адукацыі.

–  Што тычыцца працягласці навучальнага года, прапануецца ў 9-х і 11-х класах трохі яго скараціць. Зараз ён прапісаны па 31 мая. Плануюць увесці працягласць да 25 мая, – сказаў Вадзім Богуш.

Гэта зробяць для таго, каб больш якасна спланаваць выпускныя экзамены ў школе.