Сімвалічную чырвоную стужачку перарэзалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Адам Кавалька, першы намеснік генеральнага дырэктара РУП “Белпошта” Алена Скрыпчык і дырэктар Гродзенскага філіяла РУП “Белпошта” Іван Пратасевіч.

Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Віктар Свіла, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук, начальнік Астравецкага РУПС Тэрэса Ігнатовіч.

Ад 14 сакавіка паштовае аддзяленне Астравец-2 з тэставага рэжыму перайшло на пастаянны, піша “Гродзенская праўда”.