Да фотаздымкаў чытач дадаў ліст:
“Кожны год стадыён школы № 12, а таксама стадыён, які належыць каледжу мастацтваў, пераўтвараецца ў вадаём, які высыхае вельмі доўга.
І нават пасля гэтага бегавая дарожка непрыдатная для заняткаў спортам, таму што яна пакрытая пластом чарназёму. У гэтым годзе па стадыёне праехала цяжкая тэхніка, якая пакінула пасля сябе вялікія каляіны, як на полі стадыёна, так і на бегавой дарожцы.
А стадыён неабходны не толькі для правядзення ўрокаў фізкультуры вучням школ. Там займаюцца спортам жыхары ўсяго раёна. А гэтых жыхароў становіцца больш,бо ў мінулым годзе яшчэ пабудавалі пяць дамоў па вуліцы Снежнай. Ніякіх альтэрнатыўных пляцовак побач няма.
Паведаміце, калі ласка, паважаныя кіраўнікі раёна, ці знаёмыя вы з станам дадзенага спартовага аб’екта, які знаходзіцца каля школы №12? Ці будуць прадпрымацца ў бліжэйшы час якія-небудзь дзеянні для аднаўлення бегавой дарожкі стадыёна і поля? Ці магчымая ўстаноўка новых трэнажораў для заняткаў спортам на дадзеным стадыёне?”
Гэтыя пытанні мы накіравалі ў аддзел адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама.
Загадчыца сектарам фінансавай і гаспадарчай дзейнасці Юлія Бахар, адказала:
– Мне трэба ўбачыць гэты стадыён сваімі вачамі, каб ведаць, пра якія недахопы ідзе гаворка. Тады змагу даць адказ.