Забарону на лоўлю ўсіх відаў рыбы пачнуць паэтапна ўводзіць у Беларусі ад 20 сакавіка. Апошнія абмежаванні знімуць 8 чэрвеня. А забарона на лоўлю шчупака на Міншчыне дзейнічае ўжо ад 1 сакавіка, расказаў начальнік міжраённай інспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету Валеры Кляноўскі.

У рыбы некалькі перыядаў нерасту, растлумачыў начальнік інспекцыі. Таму і забарон будзе некалькі. Забарона на шчупака ўжо пачалася, на астатнія віды рыб у  вадаёмах Міншчыны пачнецца ад 1 красавіка.

Па словах Валерыя Кляноўскага, у перыяд афіцыйнай забароны супрацоўнікі інспекцыі праводзяць рэйды тры разы на тыдзень, ноччу і ўдзень.

Калі ў час забароны, затрымаюць парушальніка, ён павінны будзе заплаціць штраф у трайным памеры.

Па назіраннях спецыяліста, на вадаёмах Мядзельшчыны нераст сёлета будзе актыўным, бо вельмі добра разліліся рэкі.