Новае размяшчэнне для падраздзяленняў на тэрыторыі ваеннага гарадка складана назваць казармай. Яму больш падыдзе вызначэнне “інтэрнат падвышанай камфортнасці”. Пры будаўніцтве ўсіх аб’ектаў ваеннага гарадка выкарыстоўвалі сучасныя айчынныя будматэрыялы.

Памяшканні адміністрацыйнага будынка, спартыўнага комплексу, сталовай аснашчаныя новай мэбляй і неабходным тэхнічным абсталяваннем.

На дадзены момант усіх прынятых на службу афіцэраў і прапаршчыкаў забяспечылі арэндным жыллём у новабудоўлях Астраўца.