У алеі побач з вілейскім каледжам устанавілі лаўку мастака.

– Гэта ўжо шостая лавачка, – распавяла педагог-арганізатар каледжа Святлана Мацукевіч.

Па яе словах, жыхары Вілейкі вельмі рады такой алеі ў родным горадзе. Тут часта гуляюць закаханыя пары і мамы з дзецьмі.

Такія лаўкі не толькі ўпрыгожваюць горад, але і выконваюць функцыю прафесійнай арыентацыі. Абітурыенты ўбачаць, якую прыгажосць робяць навучэнцы каледжа, і самі пажадаюць паступіць сюды.

Ідэю стварэння лаўкі пагледзелі ў інтэрнэце. А ўдасканаліла яе творчая група ў складзе Дзіяны Хвалько, Сяргея Кавалёнка, Аляксандра Русака і Аляксандра Сільвановіча.

 Фота Дзіяны Хвалько.

Фота Дзіяны Хвалько.

Ля лаўкі паставілі мальберт, у які можна ўставіць твары і сфатаграфавацца. Вельмі прыемна, кажа Святлана, калі ў сацыяльных сетках мы бачым фотаздымкі, зробленыя на нашых лавачках.

Апошнія штрыхі.  Фота Дзіяны Хвалько.

Апошнія штрыхі. Фота Дзіяны Хвалько.

 Фота Дзіяны Хвалько.

Фота Дзіяны Хвалько.

Акрамя лаўкі мастака, на тэрыторыі каледжа ёсць лаўка Напалеона, астранома, музычная лаўка.

 Фота Дзіяны Хвалько.

Фота Дзіяны Хвалько.

 Фота Дзіяны Хвалько.

Фота Дзіяны Хвалько.

Здымак ля новай лавачкі. Фота Дзіяны Хвалько.

Здымак ля новай лавачкі. Фота Дзіяны Хвалько.