21 сакавіка ў вілейскім райвыканкаме правядуць сесію раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання.

На сесіі падвядуць вынікі работы па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва, праведзенай у 2016 годзе. Раскажуць пра выкананне раённага бюджэту за 2016 год. 

Абмяркуюць птушку-сімвал раёна.

Працаваць пачнуць у 14:30 па адрасе: вул. Партызанская, 40, зала пасяджэнняў райвыканкама.

Пра гэта расказалі ў вілейскім Савеце дэпутатаў.