Міністэрства працы і сацыяльнай абароны падрыхтавала пакет прапаноў па ўнясенню змяненняў у дэкрэт №3. Пра гэта заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БелТА.

– У нас ёсць пакет прапаноў, мы цяпер яго адпрацавалі і ўнеслі ва ўрад усе прапановы. Гэта выключна тая практыка, якую мы напрацавалі і з якой сутыкнуліся ў ходзе рэалізацыі дэкрэта №3, – праінфармавала міністр.

Па словах Ірыны Касцевіч, у праект паправак Мінпрацы ляглі ўсе прапановы і праблемы грамадзян, з якімі яны прыходзілі ў рэгіянальныя камісіі.

Яна таксама адзначыла, што над удакладненнем спісаў плацельшчыкаў збору цяпер актыўна працуе Міністэрства па падатках і зборах сумесна з органамі выканаўчай улады. Мінпрацы таксама мае сваю інфармацыйную крыніцу. Гэта дадзеныя фонду сацабароны насельніцтва.