Арганізатары фестывалю “Гонару продкаў” у Вілейцы склалі папярэднюю праграму фэсту і прапануюць яе да абмеркавання.
1 ліпеня
11:00-11:30 – адкрыццё фэсту
11:30-12:30 – штурм замка
12:30-13:00 – музычна-тэатральнае выступленне
13:00-14:00 – пешы рыцарскі турнір
13:30-14:00 – музычна-тэатральнае выступленне
14:00-14:30 – майстар-клас па стральбе з лукаў
14:30-15:00 – музычна-тэатральнае выступленне
15:00-16:00 – лясны бугурт (турнір паміж дзвюма групамі рыцараў) па спрошчаных правілах (захоп сцяга, караля)
16:00-16:30 – музычна-тэатральнае выступленне
16:30-17:00 – музычна-тэатральнае выступленне
17:00-18:00 – турнір 5х5
18:00-19:00 – бугурты па спартовых правілах (“белыя” і поўнакантактныя)
19:00-21:00 – турнір лучнікаў
19:00-01:00 – канцэрт
2 ліпеня
09:00-11:00 – турнір лучнікаў
10:30-11:00 – турнір збраяносцаў
11:00-12:00 – штурм замка
12:00-12:30 – музычна-тэатральнае выступленне
12:30-13:30 – бугурты
14:00 – Закрыццё фэстывалю
Па словах арганізатара фэсту Юрыя Палонскага, на гэты раз прадугледзелі лясныя бугурты, якія падчас магчымай спёкі правядуць у прылеску, пад ценем дрэваў. Калі надвор’е будзе такім жа гарачым, як у мінулы раз, усе баі будуць перанясуць у прылесак, дзеля гэта там рашчышчаная тэрыторыя.
Арганізатары крыху змянілі размяшчэньне пляцовак, зрабілі ўсё, каб не дапусціць прысутнасці гандляроў кітайскім таварам на тэрыторыі фэсту. Свае вырабы будуць прапаноўваць выключна рамеснікі.