Бусел белы ці кнігаўка?

На гэтае пытанне неабходна было адказаць дэпутатам раённага Савета на 27 сесіі. Менавіта гэтыя дзве птушкі набралі па 170 галасоў у электронным галасаванні і сталі лідарамі.

Аднак, па словах рэдактара раённай газеты Сяргея Ганчара, акрамя электроннага галасавання было вуснае і пісьмовае. Жыхары раёна тэлефанавалі і пісалі лісты са сваімі прапановамі.

З улікам гэтых галасоў перамог белы бусел.

Дэпутаты зацвердзілі вынікі галасавання.

Галасаванне за птушку-сімвал Вілейкі праводзілі ад 9 лютага да 15 сакавіка.