Інцыдэнт адбыўся яшчэ 3 сакавіка, калі праца канвеера для зборкі аўтамабіляў на заводзе ў Мюнхене спынілася на 40 хвілін.
Два работнікі з Польшчы ў гэты час знаходзіліся на працоўным месцы ў стане алкагольнага і наркатычнага ап’янення.
Калегі хуткую дапамогу. У крыві рабочых знайшлі алкаголь і амфетамін.
Прадстаўнік кампаніі заявіў, што сума страт можа быць “у сярэднім пяцізначная”. Паводле інфармацыі Bild, гаворка ідзе пра амаль мільён еўра страт.
Адзначаецца, што завод упершыню спыняў працу праз алкаголь і наркотыкі, якія ўжывалі работнікі.
Паводле выдання, абодвух работнікаў ужо звольнілі з завода.