Першая адкрытая рэгіянальная музычна-тэарэтычная гульня “Брэйн-рынг-2017” прайшла ў Маладзечанскай дзіцячай школе мастацтваў 17 сакавіка.

На турнір сабралася шэсць камандаў: дзве з Маладзечна, тры з раённых музычных школ і адна са школы мастацтваў горада Мінска. Удзельнікамі гульні сталі вучні 5-6 класаў па сямігадоваму навучанню.

Перад першым турам правялі размінку, дзе неабходна было адказаць на разнастайныя пытанні па сальфеджыа і музычнай літаратуры, адгадаць творы рускіх і замежных кампазітараў 17–20 стагоддзяў.

Кола пытанняў было вельмі шырокае, таму вучням прыйшлося добра падумаць і прымяніць веды дадатковага матэрыялу. З самага пачатку  ўдзельнікі былі скаваныя, але затым азарт падхапіў іх, і яны пачалі працаваць зладжана.

– Спадабалася творчая атмасфера. Самым складаным для дзяцей заданнем было выправіць памылкі ў акордах і інтэрвалах. Але, нягледзячы на ​​цяжкасці, удзельнікі былі вельмі зацікаўленыя і настроеныя на перамогу. Рыхтаваліся да гэтага мерапрыемства некалькі месяцаў. Праслухалі больш за 100 нумароў па музычнай літаратуры. Вывучалі біяграфіі кампазітараў 20 стагоддзя, – падзялілася ўражаннямі настаўнік Красненскай школы мастацтваў Валянціна Гурыновіч.

Прадстаўнікі гэтай установы ў складзе зборнай з Лебедзева, Беразінскага і Заскавіч занялі другое месца. А пераможцамі брэйн-рынга стала каманда “Магутная кучка” з Маладзечанскай дзіцячай школы мастацтваў. Удзельнікі гульні былі ўзнагароджаныя дыпломамі, падарункамі і прызамі. Выкладчыкаў таксама не забыліся: іх адзначылі дыпломамі за прафесіяналізм і педагагічнае майстэрства.

Па заканчэнні гульні прайшоў канцэрт навучэнцаў з абмежаванымі магчымасцямі, якіх публіка прыняла вельмі цёпла.