Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка расказаў сёння ў час размовы ў Магілёве з работнікамі прадпрыемстваў кампаніі «Кронаспан», перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзмітрый Бягун падазраецца ў атрыманні хабару ад бізнэсоўца за ўвод аб’екта з парушэннем патрабаванняў супрацьпажарнай бяспекі.

«Хабар браў. На месцы ўзялі ўсіх. Чаго крыўдзіцца на мяне? Усе аднолькавыя перад законам: і міністры, і намеснікі міністра, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – Свеціць восем гадоў мінімум.

Дапрацавацца да генеральскай пасады, каб у турме правесці час».

Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў такіх выпадках чыноўнікі не самі прымаюць аб’екты з парушэннямі, а даручаюць гэта падначаленым. «Так загнівае грамадства, гнілатой пакрываецца, – дадаў кіраўнік дзяржавы. –

Намеснік міністра, вялікі чалавек. Што табе трэба, працуй. Чаго табе не хапае?»