Менавіта столькі флікераў раздалі супрацоўнікі Маладзечанскай ДАІ ў межах акцыі “Стань бачным, будзь у бяспецы”.
Акцыя праводзілася ў Маладзечанскім раёне з 7 па 17 сакавіка.
Вынікамі акцыі з “Рэгіянальнай газетай” падзяліўся начальнік Маладзечанскай ДАІ Дзмітры Юркевіч:
– Гаворачы міліцэйскімі тэрмінамі, за перыяд акцыі, з праезнай часткі дарогі былі “канфискаваныя” 129 пешаходаў. Пяцёра з іх былі нецвярозыя, а 59 не мелі пры сабе святлоадбівальных элементаў.
Пратаколы складзеныя ў дачыненні да 43 вадзіцеляў, якія не прапусцілі пешаходаў на пераходах.
– Варта адзначыць, – гаворыць Дзмітры Юркевіч, – што ў апошні час колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў павялічылася. Так, усе ДТЗ, якія здарыліся ў лютым у Маладзечанскім раёне, былі з удзелам пешаходаў.
Набліжаецца сезон раварыстаў і матацыклістаў, таму ДАІ вельмі просіць усіх удзельнікаў дарожнага руху, як на чатырох, так і на двух колах, быць вельмі пільнымі. Не парушаць правілы і пазначаць сябе флікерамі.