Стыпендыя прызначаная на творчую працу і будзе ўручацца раз на год. Узрост аўтарак, намінаваных на яе, не абмяжоўваецца.

Спіс кандыдатак і імёны пераможцаў абірае Рада стыпендыі, у склад якой уваходзяць Святлана Алексіевіч (старшыня Рады), Уладзімір Арлоў, Алена Макоўская, Барыс Пятровіч (Сачанка), Юлія Чарняўская.

Сёлета сярод стыпендыятак ёсць пісьменніца са Смаргоні Дар’я Ліс. Яе матэрыялы не аднаразова друкаваліся ў “Рэгіянальнай газеце”.

Магдалена Радзівіл была адной з найшчадрэйшых фундатарак беларускай культуры і прэсы ў першай палове ХХ стагоддзя. За сваё спрыянне беларушчыне яна ўвайшла ў канфлікт з некаторымі сваякамі, перакананымі палякамі.