– Гэта маё самастойнае рашэнне, – сказала дэпутатам на сённяшняй 27 сесіі Наталля Радзевіч. – Прашу вас прагаласаваць і падтрымаць мой выбар.
Пасля таго, як падліковая камісія пад кіраўніцтвам Таццяны Цітуленкі палічыла галасы, яны размеркаваліся так: за сыход Наталлі Радзевіч прагаласавала 23 дэпутаты, супраць – тры.
Па словах Наталлі Радзевіч, сыход у адстаўку быў не простым рашэннем. Аднак таго вымагаюць асабістыя абставіны. Яна падзякавала ўсім за сумесную працу і папрасіла пакінуць яе ў складзе прэзідыуме Савета дэпутатаў, каб завяршыць распачатыя справы.
Наталля Радзевіч кіравала вілейскім Саветам дэпутатаў сем гадоў.
– Магчыма, цяпер, калі ў мяне будзе больш часу, раскрыюцца мае творчыя здольнасці, – падзялілася з прысутнымі дэпутат.