У Цэнтры гідраметэаралогіі паведамляюць, што на Віліі зафіксавалі спад узроўню вады.
У вілейскай выратавальнай станцыі расказалі, што вада сапраўды была паднятая ўсюды. Але цяпер пачынае спадаць.
За апошнія 10 дзён на 2-10 сантыметраў кожныя суткі зніжаецца ўзровень вады ў рацэ каля вёскі Сцешыцы.
Па словах выратавальнікаў, крытычных сітуацый з паводкай у раёне не было.