Свята прысвецяць 135-годдзю беларускіх класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Сёлетні фестываль стане сямнаццатым па ліку.
Выканаўцы ўжо рыхтуюцца да яго і спяваюць з аркестрам.
Сёння, 23 сакавіка, збіраецца аргкамітэт па арганізацыі фестывалю. Дакладную праграму пакуль не распрацавалі.
4 чэрвеня правядуць фестываль рук-гуртоў. Аднак гэта будзе асобнае мерапрыемства не ў рамках фестывалю песні і паэзіі.
Пра гэта расказала загадчыца аддзела па інфармацыйнай рабоце маладзечанскага Палаца культуры Надзея Станкевіч.