Палепшыць уласнае здароўе, а заадно сабраць смецце ў Ніжнім парку і на Вілляніным хутары прапануюць арганізатары спартыўнага свята ў Вілейцы.

– Мы ўжо выбралі слоганы на смеццевоз і кантэйнеры. У нядзелю наклеім іх, – распавяла спецыяліст па рабоце з інфармацыяй Вольга Шляпо.

Па яе словах, слоган абралі з леташняга праекта “Адходы-тур”.

У нядзелю, 26 сакавіка, ад 12:00 да 13:00 у Ніжнім парку і на Вілляніным хутары правядуць экалагічна-спартыўнае свята. Удзельнікі змогуць і спортам заняцца, і тэрыторыю прыбраць.

За 20 хвілін неабходна будзе сабраць смецце, а пасля раскласці яго ў новыя кантэйнеры для паасобнага збору.