Як мы будзем выбіраць фіналістаў і калі ўручым падарункі, чытайце далей.
У конкурсе эсэ было пяцёра ўдзельнікаў. Гісторыю пра тое, як зарабіць мільён, напісаў вучань Даўгінаўскай школы Дзяніс Яскевіч. Трое ўдзельнікаў – Валя Трубач, Максім Святоха і Надзея Бобрык абралі адну тэму – “Тыдзень на бязлюдным востраве”. Работу пятай удзельніцы, Надзеі Рухлі, прысвечаная любімаму беларускаму слову.
На сайце rh.by прайшло галасаванне за ўдзельнікаў. Па выніках яго вызначыліся тры фіналісты конкурсу, сярод якіх жараб’ёўкай будзе вызначаны адзін пераможца.
Жараб’ёўка пройдзе ў пятніцу, 24 сакавіка, у 14 гадзін.
На ёй могуць прысутнічаць усе ўдзельнікі конкурсу.
Узнагароджанне адбудзецца ў аўторак, 28 сакавіка, на занятках курсаў беларускай мовы “Мова нанова” ў маладзечанскай бібліятэцы “Верасок”. На яго запрашаем усіх удзельнікаў конкурсу.
Хто выйшаў у фінал у конкурсе пра адпачынак
Конкурс, у якім мы прымалі гісторыі адпачынку, сабраў разнастайныя маршруты: і па нашым рэгіёне, і па Еўропе, і нават вандроўку ў Афрыку. Свае працы дасылалі як школьнікі, так і дарослыя. Сярод сямі ўдзельнікаў галасаваннем на сайце вызначаныя тры фіналісты: Ігар Кіцікаў, Максім Драгун, Вячаслаў Курбака.
Пераможцу сярод іх вызначым таксама жараб’ёўкай. Пачнём яе адразу пасля таго, як атрымаем імя пераможцы конкурсу эсэ – 24 сакавіка пасля 14 гадзін.
Прысутнічаць могуць усе ўдзельнікі конкурсу. Пераможцу ўганаруем на занятках “Мовы нанова” 28 сакавіка ў бібліятэцы “Верасок” у Маладзечне. Запрашаем на ўзнагароджанне ўсіх удзельнікаў.